Лукашэнка ляціць у Маскву

Дзьмітрый Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка

19 сакавіка Аляксандар Лукашэнка на запрашэньне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева наведае Маскву з рабочым візытам.

Паводле зьвестак прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, падчас перамоваў плянуецца абмеркаваць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку хаду рэалізацыі рашэньняў, прынятых на пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету “саюзнай дзяржавы” 3 лютага 2009 года, паведамляе БелаПАН.