Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы

На Кастрычніцкай плошчы сталіцы а 20-й гадзіне пачалася несанкцыянаваная акцыя, прымеркаваня да Дня салідарнасьці.
Каля 70 моладзевых актывістаў зь незарэгістраваных арганізацый “Маладая Беларусь”, “Вольная моладзь”, “Джынс за свабоду” сталі ў ланцуг з партрэтамі палітвязьняў.

Яны трымаюць лёзунгі “Свабоду палітвязьням” і “25 сакавіка — збор ля Акадэміі навук”.

Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі ўдзельнікаў пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Акцыя цягнулася каля 40 хвілін, пасьля чаго ўдзельнікі разышліся.