Ахвяры мэтрабуду абвінавачваюць суд

На доме сям’і Васкабовічаў зьявіўся новы плякат. “Спадар прэзыдэнт! Просім абараніць ад самавольства суду Маскоўскага раёну і чыноўнікаў гарадзкой адміністрацыі”. /img/icon-photogallary.gif







Дом № 49 па вуліцы Ўманскага ў Менску гарадзкія ўлады вырашылі зьнесьці з-за будаўніцтва мэтро. У доме пражывае тры сям’і Васкабовічаў, але ў якасьці кампэнсацыі ім выдзяляюць 2 кватэры, агульная плошча якіх удвая меншая за плошчу дома. 30 студзеня 2009 году суд Маскоўскага раёну Менску пацьвердзіў гэтае рашэньне. Васкабовічы дамагаюцца зьмены ўмоў адсяленьня і настойваюць на сваім праве на іншыя варыянты кампэнсацыі.