Не да сыру

У Буда-Кашалёве мясцовы філіял ААТ “Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат” спыніў выраб цьвёрдых сыроў.

Паводле дырэктара філіялу спадара Кірэева, спыненьне вытворчасьці зьвязана з тым, што ўчора абрынулася пліта перакрыцьця на ўчастку закваскі. Ахвяраў няма. Участак гэты быў закансэрваваны, але ён знаходзіцца акурат у тым корпусе, дзе вырабляюцца сыры. Цяпер уся пабудова будзе дасьледавацца на аварыйнасьць.