Арцём Дубскі застанецца за кратамі

Belarus – Atsem Dubski, 03feb2009

Актывіст Маладога Фронту Арцём Дубскі ізноў адвезены ў Бабруйскае СІЗА.
Сёньня скончыўся трохдзённы тэрмін, цягам якога мусіла быць вызначана мера стрыманьня па новай крымінальнай справе Арцёма Дубскага. Яго пакінулі пад вартаю, і бліжэйшым часам перавязуць у Бабруйскае СІЗА з асіповіцкага ізалятару прапаварушальнікаў, дзе маладафронтавец знаходзіўся ад панядзелка.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Маладога Фронту са спасылкай на адвакатку Арцёма Дубскага Тамару Сідарэнку. Па яе словах, сёньня а 13 гадзіне Арцёму Дубскаму былі прад'яўлены афіцыйныя абвінавачаньні па артыкуле 415 КК - ухіленьне ад адбыцьця пакараньня. Па гэтым артыкуле палітвязьню Арцёму Дубскаму пагражае ад 6 месяцаў да 3 год турэмнага зьняволеньня.

Да прад'яўленьня абвінавачаньня 5 і 6 сакавіка супрацоўнікі СІЗА адмаўляліся браць перадачы для Арцёма Дубскага, спасылаючыся на арт.108 КПК. Фізічны стан маладафронтаўца таксама застаецца ня вельмі добрым.