Масты: пракуратура і дактыляскапія

Каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ ад пракурора Мастоўскага раёну Юрыя Васілеўскага, якому некалькі актывістаў руху дасылалі зварот наконт масавага выкліку гараджанаў у міліцыю з патрабаваньнем здаць адбіткі пальцаў.

Пракурор адказаў, што пераслаў зварот у Мастоўскі РАУС “для вырашэньня па сутнасьці”, хоць заяўнікі прасілі правесьці пракурорскую праверку.

Алесь Зарэмбюк лічыць адказ Юрыя Васілеўскага адпіскай, таму накіраваў скаргу пракурору Гарадзенскай вобласьці Віктару Марозаву.