Замест чарніла будуць ціснуць сокі

Генэральная пракуратура прапануе вінаробным заводам выпускаць сокі.

ГП прапануе правесьці паэтапнае перапрафіляваньне вінаробных прадпрыемстваў на выпуск сокаў.

Пракурор аддзелу ў справе нагляду за выкананьнем правоў і свабодаў грамадзянаў Генэральнай пракуратуры Юры Карпіцкі паведаміў Інтэфаксу, што адпаведную прапанову Генэральнай пракуратура накіравала ў Савет Міністраў.

“Алькагалізацыя насельніцтва становіцца нацыянальнай праблемай і вядзе да дэградацыі грамадзтва”, - кажа Карпіцкі.

На наркалягічным уліку на дадзены момант знаходзіцца 180 тысячаў чалавек, якія пакутуюць на алькагольную залежнасьць.

У 2007 годзе ў Беларусі выпусьцілі 20 мільёнаў дэкалітраў пладовых вінаў. У 2008 – 22 мільёны дэкалітраў.