Севярынец: “Стан апазыцыі проста ганебны”

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлам Севярынцам.

Адказваючы на пытаньне пра магчымага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 г. ад АДС, Павал Севярынец сказаў:

“Відавочны кандыдат ад АДС -- Сяргей Калякін. Ні ў якія АДСы БХД уступаць ня будзе, пакуль там ёсьць прарасейскія камуністы. Сёньняшні стан беларускай апазыцыі проста ганебны. Нацыянальныя сілы мусяць вярнуць сабе лідэрства ў дэмакратычным руху, бо толькі тады магчымая перамога”.

Іншыя адказы выстаўляюцца ТУТ.

Папярэднюю онлайн-канфэрэнцыю з Паўлам Севярынцам прачытаць можна тут.

Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.