Дашкевіча аблілі кефірам

Зьміцер Дашкевіч

Супраць лідэра незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” адбылася правакацыя ля будынку КДБ.
Зьмітра Дашкевіча й ягонага паплечніка незнаёмы мужчына абліў кефірам, які нёс у вядры. Правакацыя адбылася недалёка ад помніка Дзяржынскаму.

Зьміцер Дашкевіч мяркуе, што мужчына мэтанакіравана сачыў за хлопцамі.

Ахвярай правакацыі сталася й жанчына, якая шла паблізу — кефір трапіў ёй на паліто.

Правакатар адразу кінуў вядро і зьбег, а Зьміцер Дашкевіч з паплечнікам і жанчынай пайшлі пісаць заяву ў міліцыю.