Сідорскі на Няве

Сяргей Сідорскі

Дэлегацыя ўраду Беларусі наведвае Санкт-Пецярбург. Кіраўнік ураду Беларусі сустрэнецца з губэрнатарам Санкт-Пецярбургу Валянцінай Мацьвіенкай.

Бакі плянуюць падпісаць праграму гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Санкт-Пецярбургу на 2009—2011 гады.

У 2008 годзе таваразварот Беларусі і Санкт-Пецярбургу склаў 1 млрд. 646 млн. даляраў ЗША, нагадвае БелаПАН.