За сьвяткаваньне Дня роднай мовы — у пастарунак

У Гомелі затрымалі сем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова».

Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус.

Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля.