Лагвінец: “Беларусь знаходзіцца ў парадку дня Эўропы”

Алесь Лагвінец

Сёньня ўвечары ў Менску чакаюць Хаўера Саляну – кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу.

Палітоляг Алесь Лагвінец камэнтуе для “Свабоды” гэты візыт:

“Цяпер адбываецца працэс навязваньня кантактаў і працяг дыялёгу. Бачныя спробы канкрэтызаваць дыялёг, які адбываецца паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам.

Відавочна, што Беларусь знаходзіцца ў парадку дня яшчэ і з тае прычыны, што праз два месяцы будзе прымацца рашэньне пра санкцыі супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. І таму дзеяньні беларускай улады будуць знаходзіцца пад вялікай увагай.

Вельмі добра, што гэтыя кантакты разьвіваюцца. Прысутнасьць такіх высокапастаўленых прадстаўнікоў Эўразьвязу ў Менск дазволіць узьняць шматлікія пытаньні і, спадзяюся, атрымаць на іх адказы”.