17,5 мільёна рублёў за кіраваньне машынай "пад мухай"

Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў да вялікага штрафу жыхара сталіцы за паўторнае кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага ап'яненьня.

Машына асуджанага арыштаваная пад заклад выплаты штрафу ў памеры 500 базавых велічынь – 17,5 мільёна рублёў. Цягам году абвінавачаны быў аштрафаваны і пазбаўлены правоў на кіраваньне транспартам за тое, што сеў за руль п'яным. Але нядаўна яго зноў затрымалі за рулём – без правоў і зноў п'яным.