Саляна перадумаў

Хаўер Саляна

Інфармацыю пра паездку кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўера Саляны 19 лютага ў Беларусь зьнялі зь ягонага афіцыйнага сайту. Такім чынам, адбудзецца гэта паездка альбо не, пакуль сказаць немагчыма.
Аналітыкі адзначаюць, што 16 лютага ў Беларусь прыбывае дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. А праз тры дні Менск зьбіраецца наведаць дэлегацыя Эўрапарлямэнту. Калі б у Менск прыехаў яшчэ і спадар Саляна, то тры візыты цягам аднаго тыдня выглядалі бы надзвычай дзіўна.

Таму больш праўдападобнай выглядае інфармацыя пра тое, што Хаўер Саляна прыляціць у Менск разам з камісарам Эўразьвязу ў пытаньнях вонкавых дачыненьняў і эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр. Яе наведваньне Менску заплянаванае на пачатак сакавіка.