Польшча падтрымае Беларусь у інтэграцыі

Радсалаў Сікорскі

Польшча разьлічвае, што Беларусь пойдзе шляхам інтэграцыі з Эўропай, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Маштабы супрацоўніцтва залежаць ад таго, ці гатовыя беларускія ўлады лібэралізаваць палітычную сыстэму, зазначыў дыплямат, выступаючы ў Сойме.

“Польшча будзе падтрымліваць спробы Беларусі пабудаваць грамадзянскую супольнасьць, дзе ўсе грамадзяне, у тым ліку палякі, змогуць аб’ядноўвацца ў арганізацыі і выказваць свае думкі, ідэі і жаданьні”, — цытуе словы міністра Інтэрфакс.