Мартынаў — “іголка” для другой ніткі “Ямал—Эўропа”

Сяргей Мартынаў

Міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў у Бэрліне выступіў лабістам пабудовы другой нітка газаправоду “Ямал—Эўропа” празь Беларусь.
Паводле спадара Мартынава, Расея і Эўропа маюць сур’ёзна паставіцца да гэтага праекту, бо ён таньнейшы, і для яго ўжо гатовая інфраструктура. Другая нітка газаправоду, паводле спадара Мартынава, можа быць збудаваная за 18-24 месяцы за 1,5-2 мільярды даляраў.

Такую заяву спадар Мартынаў зрабіў перад нямецкімі экспэртамі і журналістамі у бэрлінскім атэлі Adlon.

Раней расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў заявіў, што на другую нітку “Ямал–Эўропа” Расея ня мае газавых кантрактаў, таму да праекту можа пасьля рэалізацыі будаўніцтва газаправоду “Паўночны паток”, які пойдзе па дне Балтыйскага мора.