Беларусь сэканоміць на СПА

Камандуючы ВПС і СПА Ўзброеных сіл Беларусі Ігар Азаронак заявіў, што стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі носіць выключна абарончы характар і не ўшчамляе сувэрэнітэт краіны.

Заява прагучала ў інтэрвію "Белорусской военной газете".

Азаронак мяркуе, што з абодвух бакоў у адзіную сыстэму СПА ўвойдуць 5 авіяцыйных вайсковых частак, 10 зэнітна-ракетных, 5 радыётэхнічных частак і адна частка радыёэлектроннай барацьбы.

Гэты пералік будзе зацьверджаны цягам трох месяцаў. Пытаньне, хто ўзначаліць гэтую структуру, будзе вызначана сумесным указам прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі па прадстаўленьні міністраў абароны.

Адзіная сыстэма СПА дазволіць Беларусі сэканоміць на ўтрыманьні сваёй Супрацьпаветранай абароны і атрымаць доступ да навейшых расейскіх тэхналёгіяў, - перакананы Азаронак.