У АДКБ стварылі сілы апэратыўнага рэагаваньня

Дамову аб стварэньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ падпісалі сёньня ў Крамлі лідэры краінаў, што ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю.

Гэтыя сілы будуць выкарыстоўвацца для адбіцьця ваеннай агрэсіі, правядзеньня апэрацый супраць міжнароднага тэрарызму і экстрымізму, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сытуацыі.

Плянуецца, што калектыўныя сілы будуць знаходзіцца ў Расеі і ім будуць прыдавацца вайсковыя падраздзяленьні іншых краінаў АДКБ.

У складзе АДКБ – Беларусь, Армэнія, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан і Узбэкістан.