Расея выдзеліла Беларусі другі транш крэдыту — мільярд даляраў

Расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін паведаміў пра гэта пасьля сустрэчы ў Маскве зь беларускім прэм'ерам Сяргеем Сідорскім.
Нагадаем, у лістападзе Беларусь ужо атрымала ад Расеі крэдыт у мільярд даляраў, а на пачатку студзеня Міжнародны валютны фонд выдзеліў амаль два з паловай мільярда ўзамен на дэвальвацыю беларускага рубля.