Рабочыя адмаўляюцца даваць адбіткі пальцаў

На прадпрыемстве “Халес”, дзе вырабляюць дзьверы, міліцыянты з панядзелка бяруць адбіткі пальцаў ва ўсіх мужчынаў да 55 гадоў.

Рабочым патлумачылі, што гэта робіцца ў сувязі з выбухам, які адбыўся летась у Менску на Дзень Незалежнасьці.

На прадпрыемстве працуюць каля 400 чалавек. Прыблізна палова зь іх адмаўляецца даваць адбіткі пальцаў.