С.Гайдукевіч :”Уплыў мітрапаліта Філарэта павялічыцца”

Сяргей Гайдукевіч

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паводле веравызнаньня праваслаўны. Сяргей Гайдукевіч вітаў абраньне патрыярхам Рускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла і адзначыў ролю ў гэтым абраньні мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.

“Калі Філарэт зьняў сваю кандыдатуру, то, вядома, прайшлі вельмі істотныя кансультацыі. Таму ў гэтым вялікая заслуга і Філарэта, што Сабор прайшоў спакойна і было адзінадушша, калі болей за 500 галасоў атрымаў Кірыл. Таму ў будучыні збліжэньне паміж праваслаўнай Расеяй і Беларусьсю будзе яшчэ большым, і ўплыў мітрапаліта Філарэта на ўсе справы ў Рускай праваслаўнай царкве павялічыцца”.