Памёр клясык амэрыканскай літаратуры Джон Апдайк

  • БелаПАН
Вядомы амэрыканскі пісьменьнік, двойчы ляўрэат Пулітцараўскай прэміі Джон Апдайк памёр у аўторак ва ўзросьце 76 гадоў.
Апдайк памёр ад раку лёгкіх у сваім доме ў горадзе Бэвэрлі Фармз (штат Масачусэтс).

Джон Апдайк зьяўляецца аўтарам 28 раманаў і 45 іншых кніг: зборнікаў апавяданьняў, вершаў, эсэ. Ён двойчы атрымліваў Пулітцараўскую прэмію за раманы “Трус узбагаціўся” (1981) і “Трус супакоіўся (1990). Апдайк таксама двойчы атрымліваў Нацыянальную прэмію ЗША ў галіне літаратуры National Book Awards. У сваіх творах Апдайк апісваў жыцьцё сярэдняга амэрыканца з правінцыі.