Мартынава запрасілі ў Брусэль

Сяргей Мартынаў

Міністар замежных спраў Беларусі запрошаны на сустрэчу з прадстаўнікамі Эўразьвязу.

У сустрэчы, якая заплянаваная на 26-28 студзеня, возьмуць удзел кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Чэхіі (яна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе) і Швэцыі, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі Эўракамісіі і Генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу. Будуць абмяркоўвацца стан і пэрспэктывы ўзаемадачыненьняў Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу.