Заявіў — і пішы

Перарэгістрацы СМІ будзе адбывацца паводле заяўнага прынцыпу, паведаміў міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч.
Для перарэгістрацыі неабходна будзе запоўніць і даслаць поштай адмысловую форму, праз нейкі час выдадуць пасьведчаньне, паведаміў чыноўнік.

Неабходная правесьці “своеасаблівы пераўлік, пазбавіцца да мёртвых душаў — СМІ, якія даўно ўжо дэ-факта спынілі сваё існаваньне”, заявіў міністар.

Перарэгістрацыі прадугледжаная новым законам пра “Аб сродках масавай інфармацыі”, які пачынае дзейнічаць днямі, нагадвае БелТА.