Даляр зноў падрос

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 21 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра павялічыўся на 10 рублёў і склаў 2 тысячы 675 рублёў.

Такі ж курс даляра ўстанавіў Нацыянальны банк на 22 студзеня.

Паводле дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, попыт на даляр ЗША значна перавышае прапанову: 20 мільёнаў 592 тысячы да 7 мільёнаў 904 тысяч адпаведна.

Таксама павялічыўся курс эўра. Паводле Нацбанку, 21 студзеня курс эўра да беларускага рубля склаў амаль 3 тысячы 451 рубель, то 22 студзеня – больш за 3 тысячы 459 рублёў.