П.Севярынец: “Працягваць прынцыповую пазыцыю ЗША”

Павал Севярынец

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае палітык, былы палітвязень Павал Севярынец:

“Найперш прэзыдэнту Абаму варта будзе працягваць прынцыповую пазыцыю ЗША ў дачыненьні да дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі.

Мы чакаем ад яго ўвагі ў пытаньні свабоды сумленьня ў Беларусі, у пытаньні супрацьдзеяньня рэпрэсіям і ў пытаньні захаваньня беларускай незалежнасьці”.