Газавая вайна скончаная?

Украіна і Расея выказалі спадзеў на падпісаньне сёньня дамовы, якая б аднавіла пастаўкі расейскага газу ў Эўропу. Учора ў Маскве пра гэта дамовіліся прэм’еры абедзьвюх краінаў Юлія Цімашэнка і Ўладзімер Пуцін.

Паводле праекту пагадненьня Расея будзе прадаваць Украіне газ на 20 працэнтаў таньней, чым іншым краінам Эўропы. Сёньня Юлія Цімашэнка зноў гатовая прыехаць у Маскву, каб падпісаць адпаведны дакумэнт.

“Газпром”, які кантралюецца расейскім ўрадам, запатрабаваў ад Украіны аплату газа па коштах для іншых эўрапейскіх спажыўцоў – 450 даляраў за тысячу кубамэтраў. Але Украіна, якая перажывае моцную рэцэсію, заявіла, што не здолее столькі плаціць і запатрабавала ў адказ павышаную аплату за транзыт расейскага газа праз тэрыторыю Украіны ў Эўразьвяз. Гэта сталася прычынай спыненьня паставак расейскага газа ў Эўропу.