Лябедзька: “Каб не былі дзіркай на мапе Эўропы”

Анатоль Лябедзька

Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт Абама зрабіў для Беларусі?

Старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька: “Перш за ўсё я хацеў бы, каб беларусы ўсё зрабілі самі для сябе. А ім бы дапамаглі, у тым ліку і Абама. Спадзяюся, што каманда Абамы будзе прафэсійнай, а беларускае пытаньне — адным з пытаньняў зьнешняй палітыкі ЗША. Нам толькі трэба дапамагаць, не рабіць за нас, а дапамагаць. У тым, каб у Беларусі была дэмакратыя. Каб мы не былі дзіркай на эўрапейскай мапе.

Ёсьць традыцыі ў амэрыканскай палітыцы: незалежна ад таго, хто там прэзыдэнт, яны пасьлядоўныя ў адстойваньні дэмакратыі. Таму так ці інакш, але цікаўнасьць да Беларусі ў адміністрацыі Абамы будзе“.