Аддамо гітары ў таленавітыя рукі

20 студзеня а 18-й гадзіне ў фальварку “Добрыя Мысьлі” адбудзецца канцэрт удзельнікаў і пераможцаў конкурсу “Барды Свабоды”.

Ад кастрычніка перадача “Барды Свабоды” абвясьціла конкурс сярод аўтараў твораў, прысьвечаныя cвабодзе ўва ўсіх яе праявах. Песьні і інтэрвію зь іх аўтарамі прагучалі на хвалях нашага радыё.

Аўтары лепшых шасьці песень будуць узнагароджаны акустычнымі гітарамі.

Фальварак “Добрыя Мысьлі” знаходзіцца на вул.Магілёўская, 12. Мэтро “Інстытут Культуры”.