Газ у Польшчу ідзе толькі празь Беларусь

Пра гэта паведаміла прадстаўніца польскага газавага апэратара Gaz-System Малгажата Палкоўска.

Пастаўкі расейскага газу ў Польшчу праз Украіну сёньня спыніліся поўнасьцю.

Раней праз украінскую мяжу ў Польшчу паступала 14 мільёнаў кубамэтраў газу штодзень. Цяпер, паводле Інтэрфаксу, 12 мільёнаў кубамэтраў штодзень Польшча атрымлівае празь беларускую мяжу.