СНД будуць кіраваць з Кішынэву

2009-ы год у СНД пачаўся з арганізацыйных перабудоваў. Упершыню за ўсю гісторыю Садружнасьці абсалютна ўсе яе галоўныя органы (Рады кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў ураду, эканамічную ды іншыя) цягам аднаго году будзе ачольваць толькі адна краіна – Малдова.

Гэты экспэрымэнт, як спадзяюцца ў выканкаме СНД, “будзе садзейнічаць умацаваньню і разьвіцьцю СНД, падвышэньню эфэктыўнасьці яе дзейнасьці”.

У Кішынэве з гэтай нагоды створана спэцыяльная Нацыянальная камісія, якую ачоліў прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін.