Пётар Руднік будзе кіраваць магілёўскай вэртыкальлю

Пётар Руднік

А. Лукашэнка прызначыў Пятра Рудніка на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

Згодна з заканадаўствам, кандыдатура Пятра Рудніка ўнесеная на зацьвярджэньне Магілёўскага аблсавету. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, аблсавет дзеля гэтага зьбярэцца неўзабаве.

Пётар Руднік у Магілёве кіраваў заводам ліфтавага машынабудаваньня. Ён дэпутат палаты прадстаўнікоў. Узнагароджаны мэдалём “За працоўныя заслугі”.

Скончыў Дрэздэнскі тэхналягічны унівэрсытэт (інжынэр-электрык).

Ранейшага старшыню магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуру Аляксандар Лукашэнка 31 кастрычніка прызначыў старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкаму пасьля гэтага выконваў намесьнік Барыса Батуры Ўладзімер Краўцоў.