Кіраўнік МЗС Літвы едзе абмяркоўваць Усходняе партнэрства

29 сьнежня Беларусь з рабочым візытам наведае міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас.

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Перад прыездам у Менск Вігаудас Ушацкас наведае Ўкраіну і Грузію.

Як паведамілі ў прэсавай службе МЗС Літвы, у Беларусі Вігаўдас Ушацкас “абмяркуе пытаньні двухбаковых стасункаў, энэргетычнай бясьпекі і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу”.