Віцебскія сацыял-дэмакраты хочуць супрацоўнічаць з уладамі

Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Анатоль Гнеўка прапанаваў старшыні аблсавету Аляксандру Ацясаву аб’яднаць намаганьні ў пераадоленьні наступстваў фінансава-эканамічнага крызісу.

Анатоль Гнеўка лічыць, што ўзаемадзеяньне саветаў усіх узроўняў з партыйцамі магло б істотна палепшыць працу мясцовых органаў улады. Ён пэўны, што прадстаўнікі партыі маглі б сачыць за тым, як улада бароніць інтарэсы жыхароў вобласьці, каб сябры БСДП (Г) і дэпутаты абласнога савету разам рыхтавалі пытаньні да разгляду на сэсіях ды вызначалі агульныя кірункі працы.

Цяпер старшыня віцебскай абласной арганізацыі чакае, якія сустрэчныя прапановы выкажуць патэнцыйныя партнэры па супрацоўніцтве.