Крок у правільным кірунку

Бэніта Ферэра-Вальднэр

Гэтак назвала рэгістрацыю міністэрствам юстыцыі Беларусі грамадзкага аб’яднаньня “За свабоду” камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніта Ферэра-Вальднэр:

“Я вітаю рэгістрацыю беларускімі ўладамі беларускага грамадзкага аб’яднання “За Свабоду”. Гэта крок у правільным накірунку да павагі правоў няўрадавых арганізацый і свабоды сходаў, да якіх паслядоўна заклікаў Эўразьвяз.

Эўракамісар таксама адзначыла, што “У адказ на пазытыўныя крокі зробленыя Беларусьсю Эўракамісія ўжо пачала больш інтэнсіўны дыялог з Беларусьсю ў такіх галінах як энэргетыка, ахова навакольнага асяродзьдзя, мытнае супрацоўніцтва, транспарт, бясьпека прадуктаў харчаваньня. Мы адкрытыя для таго, каб далей пашыраць гэтыя тэхнічныя кансультацыі карысныя для абодвух бакоў”.