Інтэрвію для пяці журналістаў

Сёньня Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію кіраўнікам беларускіх мэдыяў. Як паведамляе БелаТА, “вядучыя беларускія СМІ” прадстаўляюць тры тэлеканалы: Першы, ОНТ, СТВ, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і газэта “Советская Белоруссия”.

Тэлевэрсію інтэрвію абяцаюць паказаць сёньня а 21-й гадзіне па трох згаданых тэлеканалах.