АДС хочуць стаць трэцімі

Свой праект зьмяненьняў у выбарчае заканадаўства Беларусі накіравалі сёньня ў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька.

Як ужо паведамляла “Свабода”, у другой палове студзеня 2009 году ў Менск заплянаваны прыезд групы экспэртаў БДІПЧ. Яны пачынаюць дыялёг з уладамі аб унясеньні зьмяненьняў у Выбарчы кодэкс. Як лічыць каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка, “без удзелу ў гэтых перамовах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі працэс ня будзе пасьпяховым”.