Лукашэнка зьбіраецца ў Маскву

Рабочы візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заплянаваны на 22 сьнежня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расейскага прэзыдэнта.

Учора А.Лукашэнка і Дз.Мядзьведзеў абмеркавалі пытаньні падрыхтоўкі гэтага візыту.

Нагадаем, пасяджэньне дзяржсавету “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі плянавалася на 3 лістапада. Аднак пасьля сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі 25 кастрычніка было заяўлена пра яго перанос на пачатак сьнежня. Аднак прызначанае на 1 сьнежня ў Маскве пасяджэньне сарвалася.

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву быў перанесены на няпэўны тэрмін.