Сёньня – Дзень салідарнасьці

16 сьнежня ў Беларусі і ў многіх краінах сьвету адбываюцца акцыі салідарнасьці, мэта якіх – зьвярнуць увагу на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Дзень беларускай салідарнасьці адзначаецца ад кастрычніка 2005 году 16-га чысла кожнага месяца. У Менску, у рэгіёнах Беларусі, за мяжой людзі вось ужо больш за тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў у знак салідарнасьці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазыцыі.

Моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху у гэты дзень правядуць акцыі на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітрэпрэсаванымі, якімі, на іх думку, зьяўляюцца пакараныя абмежаваньнем волі фігуранты “працэсу 14-ці”.