Сяржук Бахун: “Такіх кніжак мы ня можам купіць у кнігарнях”

Грамадзкі дзеяч Сяржук Бахун дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад кнігі ўспамінаў Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”.
“Днямі мне патрапіла кніжка Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”. Я быў вельмі рады, што займеў такую кніжку ў сваёй бібліятэцы, бо, на вялікі жаль, такіх успамінаў пра блізкія падзеі ў 90-я, 80-я і 70-я гады мы ня маем у належнай колькасьці.

Мне было вельмі цікава чытаць гэтую кніжку, у якой можна знайсьці пра Зянона Пазьняка, Пятра Машэрава, Васіля Быкава і нават пра Барыса Ельцына. Спадар Садоўскі вельмі цікава распавядае пра гэтых людзей, пра нейкія іх дзеяньні, пра падзеі, зьвязаныя з сустрэчамі зь імі.

Таксама вельмі цікава спадар Садоўскі піша пра сваё дзяцінства. Там ёсьць такія моманты, якіх ня знойдзеш у іншых кніжках, у іншых артыкулах.

Хацеў бы падзякаваць Радыё Свабода, якое робіць для нас такія кніжкі і выдае кніжкі такога кшталту. Мы такія кніжкі, на жаль, ня можам сёньня купіць у беларускіх крамах. І вось дзякуючы Радыё Свабода беларускія чытачы могуць пазнаёміцца з такімі асобамі, як Пётра Садоўскі”.