АДС правядуць тры кампаніі

Сёньня прэзыдыюм Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі прыняў канцэпцыю дзеяньняў да траўня наступнага году.

За гэты час пройдуць тры буйныя кампаніі. Яны атрымалі ўмоўныя назвы: “Сацыяльны марш”, “Свабода слова”, “Справядлівыя законы”. Каардынатарамі кампаній зацьверджаны адпаведна Валеры Ўхналёў, Віктар Івашкевіч і Анатоль Лябедзька.