Затрымалі за сьцяг

У Берасьці затрыманы актывісты руху «За свабоду» Андрэй Шарэнда і Юрась Бакур.
З нагоды дня правоў чалавека яны вывесілі на флагштоку будынку Берасьцейскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту бел-чырвона-белы сьцяг.

Амаль адразу Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура затрымалі міліцыянты.