Мілінкевіч прапанаваў Паўлаву ідэю расьцяжкі

Міхаіл Паўлаў
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з прапановай вывесіць у сталіцы расьцяжкі, прысьвечаныя 60-годдзю прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.

Раней такую ініцыятыву
Аляксандар Мілінкевіч
праявілі паплечнікі Аляксандра Мілінкевіча ў Баранавічах.

10 сьнежня ў 60-тую гадавіну прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека адбудзецца марш дэмакратычных актывістаў, якім забаронены выезд за межы краіны. Яны наведаюць Міністэрства ўнутраных спраў, КДБ і Міністэрства абароны, тыя ведамствы, якія падаюць “чорныя сьпісы” у базу дадзеных.