Гомельскі хімзавод: спынены адзін з асноўных цэхаў

На Гомельскім хімічным заводзе спынены выраб грануляванага амафосу — унівэрсальнага азотна-фосфарнага ўгнаеньня. Не працуе адпаведны цэх — адзін з трох асноўных на прадпрыемстве.

Паводле інфармацыі намесьніка дырэктара заводу Аляксандра Людкова, цэх амафосу да нядаўняга часу быў на рамонце, а зараз для выпуску амафосу бракуе аміяку. Плянуецца, што цэх адновіць працу 8 сьнежня.

Першую прадукцыю Гомельскі хімічны завод пачаў вырабляць у 1965 годзе.

На заводзе працуе звыш 3 тысяч чалавек.

Нядаўна на заводзе прайшла рэканструкцыя, пасьля якой магутнасьці для выпуску фосфарных угнаеньняў павялічыліся да 220 тысяч тон.