Кантроль над укладамі не адмяняецца

Пра гэта сёньня заявіў першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калаур падчас выступу перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

Ён прынамсі адзначыў:

“Адсутнасьць дэкляраваньня не азначае, што ня будуць дзейнічаць іншыя мэханізмы ідэнтыфікацыі грамадзянаў, якія адкрываюць дэпазыты і кантролю над падаткамі, якія выплачваюцца дзяржаве. У нас дзейнічаюць закон аб прадухіленьні легалізацыі прыбыткаў атрыманых незаконных шляхам і дэкрэт, зьвязаны з патрабаваньнем міжнародных арганізацый”.

Таму заява А.Лукашэнкі, што ніхто ня будзе патрабаваць дэклярацыі аб адкрыцьці рахункаў удакладняецца, што ўсё ж кантроль застаецца.