Статкевіч Лукашэнку: Прызначце вольныя выбары

Мікола Статкевіч

На нарадзе з актывам Віцебскай вобласьці кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што галоўнай сваёй задачай бачыць забесьпячэньне правоў чалавека. Што можна параіць Аляксандру Лукашэнку?

Лідэр Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч заявіў:

“Гэта, мабыць, з сэрыі — Астапа панесла. Лукашэнку панесла — захапіўся, як кажуць, рыторыкай.

Найлепшым яго дзеяньнем было б унясеньне паправак у выбарчы кодэкс і прызначэньне новых выбараў прэзыдэнта і парлямэнта без свайго ўдзелу. А далей ужо выбраны людзьмі на вольных выбарах парлямэнт, які прадстаўляе іх інтарэсы, зрабіў бы астатняе. Але, безумоўна, гэта са сфэры гіпатэтычнай — я такіх дзеяньняў ад Лукашэнкі не чакаю і ня буду чакаць”.