У Лёндане захацелі пачуць другі бок

Яраслаў Раманчук

Сёньня ў Лёндан паляцеў кіраўнік Аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

20 лістапада ён выступіць з асноўным дакладам у Міністэрстве замежных справаў Вялікай Брытаніі. Тут пройдзе вялікі сэмінар па эканамічна-фінансавай сытуацыі ў Беларусі.

“Прадстаўнікі МЗС паведамілі мне, што яны хочуць пачуць ня толькі ўдзельнікаў Беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане, але і другі бок,— сказаў “Свабодзе” спадар Раманчук. — Найбольш іх цікавіць сапраўдны стан беларускай эканомікі, а таксама тыя пагрозы, якія існуюць у кантэксьце сучасных фінансавых шокаў і выклікаў”.