Герт Арэнс: Ярмошыну – у Эўропу

Лідзія Ярмошына

Герт Арэнс, кіраўнік назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі ў верасьні, заявіў сёньня ў Кіеве, што старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына павінна быць выключаная зь сьпісу неўязных у Эўразьвяз асобаў.

Паводле Арэнса, няправільна пакідаць Ярмошыну ў гэтым сьпісе, калі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, чые інструкцыі яна выконвае, выключаны зь яго.