Меркаваньні вядомых у Беларусі людзей адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што ў амэрыканцаў, як у нацыі, ёсьць адзін істотны недахоп, які, аднак, адначасова зьяўляецца і іхнай годнасьцю:
“Гэта – комплекс вышэйшасьці. Гэта робіць нацыю вялікай, і гэта насамрэч вялікая дзяржава. Ад яе, сапраўды, вельмі многае залежыць у сьвеце. Але, зь іншага боку, гэта і недахоп, бо амэрыканцы занадта просталінейныя і дзеляць жыцьцё, сьвет, зьнешнюю палітыку на тых, хто любіць Амэрыку і на тых, хто ня любіць. І ўсё – ніякіх адценьняў для іх не існуе. А гэты вядзе да стэрэатыпаў.