Грамадзкая паніхіда ў Бельчыцах

Каля вёскі Бельчыцы, якая мяжуе з Полацкам, мясцовыя актывісты ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму.

Каля крыжа, усталяванага на Бельчыцкай гары ў 1990-х гадах паводле ініцыятывы сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, прайшла паніхіда па нявінна загубленых земляках. Яе адслужыў уніяцкі сьвятар айцец Аляксандар.

У гэтых мясьцінах, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій — навакольных жыхароў, падобныя жалобныя імпрэзы праходзяць ужо на працягу апошніх 12-ці гадоў.